25 жніўня 2026 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Сямёна Міхайлавіча Дурэйкі (1921–2014), педагога, Ганаровага грамадзяніна Пружанскага раёна (2009)
Сямён Міхайлавіч Дурэйка нарадзіўся 25 жніўня 1921 г. у в. Бярэзніца Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. У Сямёна было тры браты і сястра. Скончыў тры класы польскай школы. Пасля прыходу Чырвонай арміі (1939) працаваў у кааператыве «Ружаны», загадваў Галавічанскім дзіцячым домам, у 1940 г. прыняты ў камсамол і быў абраны сакратаром Ружанскага райкама ЛКСМБ.
13 лютага 2025 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Іосіфавіча Грэся (1925–2007), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1976)
Васіль Іосіфавіч Грэсь нарадзіўся 13 лютага 1925 г. у в. Пясчанкі Заблудайскага павета Беластоцкага ваяводства (з 20 верасня 1944 г. у Польшчы) у сялянскай сям’і. Яго бацька быў членам КПЗБ, за актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе арыштаваны і заключаны ў Бяроза-Картузскі канцлагер.
8 студзеня 2023 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Трафімавіча Ільіна (1893—1971), заслужанага ўрача БССР (1941), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Сцяпан Трафімавіч Ільін нарадзіўся 8 студзеня 1893 г. у в. Камаровічы Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (цяпер Шумячскі раён Смаленскай вобласці). У 1913 г. закончыў фельчарскую школу ў Магілёве, працаваў фельчарам земскай бальніцы. У 1915 г. прызваны ў армію, накіраваны на Заходні фронт, дзе служыў фельчарам.
8 студзеня 2024 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Барыса Аляксеевіча Маслава (1904—1952), ваеннага ўрача, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Барыс Аляксеевіч Маслаў нарадзіўся 8 студзеня 1904 г. у г. Санкт-Пецярбургу ў сям’і служачага міністэрства фінансаў. Вучыўся ў камерцыйным вучылішчы. У 1918 г. сям’я пераехала ў Маскву ў сувязі з пераводам міністэрства ў новую сталіцу. У 1920 г. Барыс атрымаў сярэднюю адукацыю, пасля чаго закончыў девяцімесячныя ваенна-санітарныя курсы ў г. Уфе і пачаў працаваць фельчарам.
2026 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Яфімавіча Маруды (1916–1944), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Фёдар Яфімавіч Маруда нарадзіўся ў 1916 г. у п. Аляксандраўcкі Арэнбургскай губерні (цяпер Шарлыцкага раёна Арэнбургскай вобласці) у сялянскай сям'і. Скончыў 7 класаў Шарлыцкай школы, працаваў у саўгасе, стаў камсамольцам. Па пуцёўцы камсамола ў 1934 г. паехаў на будоўлю ў г. Орск, вучыўся ў рамесным вучылішчы, адкуль быў прызваны ў 1937 г. у Чырвоную армію. У 1940 г. скончыў афіцэрскія курсы, атрымаў званне малодшага лейтэнанта.
2024 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Барыса Маркавіча Сінягава (1914–1941), першага дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі, удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Барыс Маркавіч Сінягаў нарадзіўся ў 1914 г. у сяле Кахоўка Дняпроўскага павета Таўрычаўскай губерні (цяпер горад Херсонскай вобласці). Працаваў палітінспектарам Гомельскага абласнога аддзела народнай адукацыі.
4 мая 2025 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Лявонавіча Будзько (1895–1943), удзельніка партызанскага руху, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР першага склікання
Іосіф Лявонавіч Будзько нарадзіўся 4 мая 1895 г. у в. Кавалікі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Цяжка жылося тады сялянам, да апошняга поту працавалі на сваіх палосках зямлі, у многіх не хапала хлеба да новага ўраджаю. З сямі гадоў Іосіфу Будзько прыходзілася пасвіць жывёлу ў графа Патоцкага. Так бязрадасна пачыналася дзяцінства хлопчыка.
23 лютага 2024 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Фёдара Дзмітрыевіча Ромы (1919–1991), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча
Фёдар Дзмітрыевіч Рома нарадзіўся 23 лютага 1919 г. у сяле Ачаратаватае Харольскага павета Палтаўскай губерні (цяпер Сямёнаўскага раёна Палтаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнась пачаў у сямнаццаць гадоў — з 1936 г. працаваў планавіком-рахункаводам на тлушчавым заводзе ў Гомелі.
23 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня правядзеня партызанскага парада ў г. Пінску (1944), які падкрэсліў ролю партызанскіх фарміраванняў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі
Пінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 14 ліпеня 1944 г. У баях за горад загінулі больш за 200 савецкіх воінаў, маракоў і партызан. У гэты дзень на будынку былога абкама партыі быў узняты чырвоны флаг, а на адным з будынкаў каля Цэнтральнай плошчы — ваенна-марскі. Вечарам Масква салютавала доблесным войскам 1-га Беларускага фронту, якія вызвалілі абласны цэнтр, дваццацю залпамі 224 гармат.
17 лістапада 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Надзеі Іосіфаўны Місюк (1924–2004), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана сельскагаспадарчай вытворчасці
Надзея Іосіфаўна Місюкнарадзілася 17 лістапада 1924 г. у в. Брылёва Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Вучылася ў Барысаўскай пачатковай школе (1931–1935), скончыла 4 класы.З 1936 г. да 1938 г. працягвала вучобу ў Кобрынскай польскай школе, скончыла 7 класаў.